Паважаны госць!
Ваш візіт на гэты рэсурс мог быць выпадковы, і Вы хутка пакінеце яго. Магчыма, Вас нешта зацікавіць і тады прачытаная інфармацыя пакіне нейкі след у свядомасці. Магчыма, Вы ураджэнец Навагрудчыны і тое, што прачыталі на сайце, выкліча жывую цікавасць і асабістыя ўспаміны. Магчыма, Вы настаўнік –ветэран і Вы не згодны з аўтарам….
Прадугледзець усё немагчыма. Пачынаючы гэты праект Мы ставілі перад сабой некалькі мэт:
1.Тое што зроблена нашымі папярэднікамі, настаўнікамі 40,50,60,70…..гадоў не проста гісторыя, а падмурак нашых сягодняшніх дасягненняў.
2.Кожны навучальны год меў свой каларыт і асаблівасці паводле задач, што патрэбна было вырашыць.
3.Рэгіянальныя асаблівасці былі характэрныя для кожнага раёна, у тым ліку і для Навагрудскага ў кожны навучальны год.
4.Захаваць памяць пра людзей-настаўнікаў, выхавальнікаў, кіраўнікоў устаноў адукацыі, якія шчодра дзяліліся сваімі ведамі, часам, вопытам, выхоўваючы пакаленні юнакоў і дзяўчат, выпускаючы ў жыццё паспяховых і самадастатковых людзей.
Прадстаўленыя матэрыялы не носяць універсальны і ўсеабдымны характар. Гэта спроба асэнсаваць шлях , што прайшла сістэма адукацыі Навагрудскага раёна за час пасля Вялікай Айчыннай вайны на падставе даступных нам архіўных крыніц, успамінаў непасрэдных удзельнікаў падзей.
Кожнаму навучальнаму году на Навагрудчыне будзе прысвечаны невялікі нарыс. Кожнай установе адукацыі, што дзейнічала на Навагрудчыне ў перыяд 1944-2020гг., спіс асоб, якія іх узначальвалі. Асобным школам –гістарычныя нарысы, біяграфічныя нарысы – знакамітым людзям адукацыі Навагрудчыны. Мы плануем размяшчаць фота закрытых школ і іншых устаноў адукацыі ці месцаў, дзе яны размяшчаліся, а таксама шмат статыстычных матэрыялаў.
Кожны Ваш водгук, кожная заўвага, кожнае ўдакладненне ці фотаздымак вельмі каштоўны для нас.
Давайце ствараць гісторыю адукацыі Навагрудчыны разам.
З павагай, Алег Анікевіч.