Screen

Profile

Menu Style

Cpanel
Калькулятор расчета пеноблоков смотрите на этом ресурсе
Все о каркасном доме можно найти здесь http://stroidom-shop.ru
Как снять комнату в коммунальной квартире смотрите тут comintour.net

Наш герб и наш флаг - это символы свободы

  • PDF

Наш герб і наш сцяг- гэта сімвалы свабоды”

( ранішнік да Дня герба и сцяга для вучняў 2-8 класаў)

Распрацаваны творчай групай настаўнікаў

беларускай мовы і літаратуры,

музыкі, рытмікі і бібліятэкарамі


 

Задачы:

  1. 1. У ходзе мерапрыемства стварыць сітуацію для выхавання пачуцця патрыятызму;
  2. 2. Паказаць праз вершаванае слова прыгажосць роднага краю і высокае яднанне Чалавека і Прыроды;
  3. 3. Звярнуць увагу вучняў на неабходнасць беражлівага захавання багатай спадчыны беларускага народа, яго культуры і побыту;
  4. 4. Выхаваць пачуццё павагі да сімволікі Рэспублікі Беларусь.

Абсталяванне:     Выява дзяржаўнага герба, сцяг Рэспублікі Беларусь, плакат з эпіграфам,    грамзапісы дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, песен І. Лучанка,

У. Мулявіна.

Сярэдняя агульнаадукацыйная школа №7 г.Навагрудка

2008 год

Ход мерапрыемства:

Папярэдняя падрыхтоўка:

У кожным класе было праведзена анкета “Што я ведаю аб стварэнні герба і сцяга Рэспублікі Беларусь”. Затым разам з найбольш актыўнымі вучнямі быў падрыхтаваны літмантаж аб ушанаванні беларускай сімволікі.

 

Гучыць Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь. Удзельнікі і прысутныя ўстаюць і спяваюць гімн.

Уступнае слова бібліятэкара:

Сення ў нас незвычайны ранішнік. Сення мы будем ушаноўваць нашы сімвалы – герб і сцяг Рэспублікі Беларусь. Вы ўжо ведаеце, што пасля распаду СССР Беларусь не адразу знайшла самы аптымальны варыянт стварэння сімволікі. На гэта былі свае прычыны. І толькі з прыходам на пост Прэзідэнта А.Р. Лукашэнкі была праведена важная работа па стварэнню свайго беларускага герба і сцяга незалежнай Рэспублікі. Для гэтага улічваліся галоўныя фактары нашай рэчаіснасці: багаты жыццёвы вопыт беларуса, яго прага да свабоды і незалежнасці, высокае пачуццё адданасці Радзіме, любові да людзей і прыроды.

Эпіграфам нашага мерапрыемства я ўзяла радкі верша:

Шануйце прыроду, людзей і зямлю –

І важнага сэнсу не страцце.

Я заклінаю, прашу і малю –

Любіце Радзіму… Як маці …

Чаму іменна гэтыя словы я ўзяла ў якасці эпіграфа? А на гэтае пытанне мы будзем адказваць на працягу ўсяго нашага мерапрыемства. А ў канцы зробім вывад.

Яднанне Чалавека і Прыроды было галоўным у працэссе выжывання нашых далёкіх продкаў.

Зямліца – матухна, Маці- прырода…

Удумайся, з кім параўновалі нашы дзяды і прадзеды тое, што давала ім жыццё. Так, гэта быў іх дом, іх абжыты кут, куды не павінна была трапіць нага чужынца. ганьба тым, хто аддаваў свой край на рабаванне і здзек. І выходзілі, і абаранялі ўсе – ад малога да старога.

Адданасць роднай зямлі, руплівасць і мудрасць народа знайшлі сваё месца ў беларускім гербе. Значнае месца ў ім адведзена хлебу, бо здаўна прышла да нас мудрасць “Хлеб – усяму галава”. І гэта не толькі ў прамым сэнсе, але і пераносным, бо, сапраўды, вялікае значэнне хлеба спрадвеку лічылася святым, а павага да хлебаробскай працы – гэта фактар нашага выхавання і свядомасці.

Гучыць дзяржаўны гімн.

(выходзяць вучні пачатковых класаў ў беларускіх нацыянальных касцюмах)

1-ы:       Мой белы край бярозавы,

Зямля мая азёрная,

Люблю цябе я з росамі

І ціхай ночкай зорнаю.

2-і:       Ляблю і з навальніцамі,

І з перунамі дружнымі.

Люблю цябе з крыніцамі,

З людзьмі тваімі мужнымі.

3-і:       Стаю, дыханне сцішыўшы,

Цалую рукі матчыны,

Што мне кашулю вышылі

І радасць ткуць у спадчыну.

4-ы:       Ты - як сляза празрыстая,

Як рэчка паўнаводная,

Ты - светлая і чыстая,

Краіна мая родная.

 

(Гучыць фанаграма песні “Белая Русь ты мая” ў выкананні “Песняроў”, выходзяць вучні 6-8 класаў )

1-ы:       Беларусь мая - мудрая, светлая,

Край блакітных азер і лясоў.

Для людей з дабрынею - прыветная

І сардэчная для сяброў.

2-і:       Беларусь мая - родная вёска,

Край дзяцінства, дзе маці жыве,

Дзе мае аднакласнікі, цёзкі,

А ў полі жаўронак пяе.

3-і:       Беларусь мая - хлебная ніва,

Кожны дзень у нас хлеб на стале.

Да работы мой тата руплівы,

Хлеб вырошчваць наказвае мне.

4-ы:       Беларусь- дзе заводы-гігантны

Праслаўляюць цябе на ўвесь свет

За машыны, а не за танкі

І за мір у нямірны наш век.

5-ы:       Спорт для нас стаў візітнаю карткай.

Дайце час - хутка мы падрасцем,

І тады з алімпійскаю хваткай

Мы рэкорды былыя паб’ём.

6-ы:       Беларусь мая, мудрасць спазнала…

Ад сівой даўніны ў новы час

Сам Скарына, Гусоўскі, Купала

Сцежкай праўды прыходзяць да нас.

7-ы:       Беларусь - ты адзіная ў свеце,

Дзе наш дом, а ў доме – сям’я.

Дзе ёсць мір, здароўе і дзеці.

Ёсць і мама, і тата, і я.

 

8-ы:       Беларусь мая - матчына мова,

Ты з маленства ў сэрцы маім.

Выбіраю найлепшыя словы

І пяю табе велічны гімн.

9-ы:       Беларусь мая - светлае заўтра,

Будаваць яго прыйдзецца нам.

Мы сягодня шчыруем за партай,

Каб заменай стаць добрай бацькам.

10-ы:       Беларусь мая - гонар і годнасць,

Для братэрства шырокі прасцяг.

Ушаноўваем горда сягоння

Мы сімволіку - герб наш і сцяг.

(Гучыць фанаграма песні “Белоруссия” , выходзіць дзяўчынка -Беларусачка і хлопчык - Беларус у нацыянальных касцюмах.)

Беларус:

Нібы на далонях вяночак трымаю,

Наш герб беларускага роднага краю.

Вось сонейка ўсходзіць над роднай зямлёй,

А ўверсе абрысы Радзімы маёй.

Беларусачка:

А бачыце краскі і злева і справа

Вяночкам квяцістым стварылі аправу.

Ружовыя кветачкі, водар духмяны,

Як шчочкі дзіцяці ці яблык румяны.

Вось гэта дзяўчына сказаць нам павінна

Якая ты кветачка?

(выходзіць дзяўчына з ружовым вяночкам на галаве)

 

Канюшына:

Я канюшына.

Чаму я на гербе краіны - спытайце,

Дык я вам скажу, а вы слухайце, знайце.

Здаўна канюшына квітнела на полі,

Бо кормам была яна добрым жывеле.

Карміла, паіла і сагравала.

А ўлетку на кветкі сюды прыляталі

Руплівыя пчолы і мед тут збіралі.

(Выходзяць дзяўчынкі з ружовымі вяночкамі і ў белых сукенках. Выконваецца танец ( “Купалінка”)

Беларусачка:

Усё вельмі цікава, а што ж гэта справа?

Жывела ад голаду ўсіх ратавала,

(Выходзіць хлопчык у светлай ільняной кашулі з блакітным вяночкам на галаве, у руках абрус і ручнік)

Хлопчык -Лён:

Ды я гэта - Лён. Ты мяне не пазнала?

А вось абрус, а вось ручнічок.

Краніся шчакой, праўда, мяккі лянок.

Жанчыны да восені з ленам “гулялі”,

Палолі ды рвалі, сцялілі, ўздымалі,

А потым вязалі, у пунях трапалі,

Часалі і пралі, сучылі і ткалі.

І гэтая праца да захаду сонца

Ад роду ў род, з году ў год і бясконца.

(Дзяўчынкі ў нацыянальных касцюмах спяваюць песню “Ох і сеяла Ульяніца лянок”)

Беларус:

Ну, зараз машыны прыйшлі на падмогу

Ды часам і дзеці памогуць хоць троху.

Лён:

Так, так гэта добра, я вось што скажу -

Загляньце ў вочы адзін аднаму.

Блакітныя вочкі, як кветачкі льну,

А можа і неба, і сіняву

Яны нагадаюць. І добра калі

Іскрынкі вы знойдзеце там дабрыні,

Любві і спагады да слабых і хворых,

Малых і старых, да калек і нямоглых,

Да кінутых бедных бяздомных жывёл.

Мы ўсе дзеля гэтага, людзі, жывём.

Беларусачка:

Ад сонца праменні на гербе заззялі,

А два дык і ў госці да нас завіталі.

(Выходзяць два хлопчыкі, на грудзях нашытыя “залатыя промні”)

1-ы:

Зямлю саграваюць праменьчыкі сонца…

І ў гэтым ёсць сімвал жыццёвы, бясконцы.

Мы хочам, каб мір быў на цэлай планеце,

Каб сонца свяціла дарослым і дзецям.

2-і:

Цяпла, дабрыні каб хапала і хлеба,

Каб хмары вайны не зацягвалі неба.

Хай добра запомняць замежныя “дзядзі”-

Зямліцы сваёй не ўступім ні пядзі.

Беларусачка:

А вось і жнейкі. З каласоў

Вяночкі ў дзяўчынак.

Убралі хлеб увесь з палёў,

Чакаем усё дажынак.

(Выходзяць дзяўчынкі - жнейкі. У руках кожнай каласок)

1-я:

Жытнёвы колас, як душы часцінку,

Як песню, як дзявочую красу,

Як кволую, на досвітку расінку

У далонях цёплых па зямлі нясу.

2-я:

Міжволі думаю, напэўна ў хлебе нашым

Ёсць золата душы людской з вякоў,

І развітальны крык над свежай пашай

Запозненых у вырай журавоў.

3-я:

Дажынкі ў новай хаце сустракаюць,

І плешча наша радасць цераз край.

На покуціку з малітвай услаўляюць

Багаты сноп і пахкі каравай.

(Выходзіць хлопчык - Хлебароб)

Хлебароб:

Я - Хлебароб і тым ганаруся,

Што ў гербе маёй Беларусі

Вянок з каласоў - сэнс глыбокі і мілы,

У яднанні славянскіх братоў наша сіла.

І так павялося з далёкага роду,

Што мы ўшаноўваць павінны Прыроду,

Зямлю, што дае кожны год ураджай

І хлеб, і людзей, і бацькоўскі свой край.

Наказвалі продкі далёкім нашчадкам,

Каб вёска жыла хлебаробскім пачаткам.

Нялёгка наш хлеб дастаецца аратым,

Пакуль караваем даходзіць дахаты.

(Выходзяць дзве дзяўчынкі - адна старэйшая, другая малодшая. Чытаюць верш “Пра хлеб”)

1-я:

На абрусе белым, чыстым

Хлеб з скарынкай залацістай

Падала на стол матуля,

Да сябе дачушку туліць -

Першакласніцу Марынку,

А ў вачах мігцяць хітрынкі.

“Зоркі, што жывуць на небе,

Ёсць таксама ў нашым хлебе”,

Пачала з усмешкай маці,

Калі сціхлі дзеці ў хаце.

“Хто не бачыў з вас, як ранкам

Зорка мільгане над ганкам

І ўпадзе вясной у жыццё,

Каласком увосень прыйдзе”,

Усе паелі, разышліся,

Справы ў кожнага знайшліся,

А Марынка ля дарожкі

Сеўшы, крошыць хлеб на крошкі.

Што ж ты хлеб так паламала?

2-я:

Я ў ім зорачкі шукала…

Беларус:

Чырвоная зорка на гербе лунае,

Знак мужнасці, подзвігу роднага краю,

Што выстаяў у дні ліхалецця і войнаў

І знакам павагі застаўся дастойна.

Беларусачка:

Унесена ў летапіс краю адвага

Твая, Беларусь, і на сценах рэйхстага.

Герояў тваіх помніць нават граніт,

Нішто не забыта, ніхто не забыт.

(Гучыць фанаграма песні “Журавли”. Выходзіць хлопчык у гімнасцёрцы і пілотцы з зоркай. У роздуме, прысеўшы, піша пісьмо маці)

Салдат:

Журавы, журавы…Вы ляціце дадому

За бярозавы гай, там, у родным сяле

Ёсць матуля мая, змізарнеўшы ад стомы,

Кожны вечар на ўзгорку чакае мяне.

Вы скажыце ёй птахі, што хутка вярнуся,

Я ўранні прыйду, да ўсходу зары.

З перамогай я, мама, прыйду, не хвалюйся,

Больш ніколі на свеце не будзе вайны.

Пабудуем мы хату сасновую потым

І паклічам у госці суседзяў усіх.

Пасаджу я рабінку ля новага плоту.

Хай красуе ў памяць сяброў дарагіх.

А калі ж не вярнуся я, мама, ніколі

Ты не плач над магілкаю кожнай вясной,

Лепш услухвася ў крык жураўліны над полем -

Гэта я жураўлём размаўляю з табой.

(Салдат кладзе пілотку і павольна выходзіць; павольна ідзе маці ў цёмнай хустачцы, нахіляецца, забірае пілотку. У роздуме гучаць словы)

Маці:

Над магіламі - абеліскамі

Страты боль адчуваем горка.

І схіляем галовы нізка

Над табой, пяцікутная зорка.

(Прыціскае пілотку да грудзей, павольна выходзіць)

Беларусачка:

Мы грамадзяне адзінай краіны.

І сімвалы помніць і ведаць павінны.

А зараз, сябры, звярніце ўвагу-

Трохколерны выгляд айчыннага сцяга.

(Выходзяць тры хлопчыкі з чырвонай, зялёнай і белай стужкамі)

1-ы:

Я - колер чырвоны - знак Сонца і дружбы,

Вякамі ніхто не мог гэта парушыць.

Мы - мірныя людзі. Для нас Перамога

Была абаронай ад ворага злога.

Нідзе і ніколі мы не пападалі,

Жылі небагата, пад гнётам стагналі,

Але была вера, што некалі сонца

Загляне з-за хмар і ў наша вяконца.

Чырвоныя боты насілі баяры,

Чырвоныя сцягі былі ў камунараў,

Са сцягам у бой партызаны ішлі,

Як гналі чужынцаў з роднай зямлі.

2-і:

Я-колер лясоў і дуброў,

Дзе дом для аленяў, ласёў і зуброў.

Зялёныя пашы, лугі-сенажаці

Дала нам у спадчыну Прамаці -

Мы гэтак ласкава Прыроду завём.

У ёй дыхаем, кормімся і жывём.

Шануйце ж як маці, і дбайце пра “потым”.

 

3-і:

Я-колер жыцця і свабоднага шляху,

Не мог я скарыцца ні немцу, ні ляху.

Вяла мяне мудрасць шырокім гасцінцам,

Не быў растаптаны я ботам чужынца.

І чыстыя душы, і светлыя вочы

За многа вякоў не ўдалося азмрочыць.

Няхай жа так светла будзе заўжды:

Без войнаў, канфліктаў, без слёз і бяды.

(Гучыць фанаграма песні “Белоруссия”)

Беларус:

Але мы не ўсё яшчэ вам расказалі

Аб важнай на сцягу графічнай дэталі.

Цікавы малюнак сялянкі Матроны.

Узяты адзін са шматлівых узораў.

Не ўсе ў даніну ўмелі пісаць,

Затое ў малюнку маглі расказаць.

Беларусачка:

Арнаментам гэты назвалі ўзор,

А ім упрыгожвалі кожны ўбор,

Куфэркі, гаршкі, абрусы, ручнікі…

Усё гэта прыйшло праз гады, праз вякі.

А вось і майстрыхі. Іх можна спытаць,

Складана было гэткі узор вышываць?

(Выходзяць майстрыхі - вышывальніцы, у руках нясуць ручнік з вышытым арнаментам)

1-я:       Не ўсе гэтак вышыць і выткаць маглі.

А тыя, хто верыў у багіню Зямлі,

Бо хлеб ім давала Зямелька заўсёды,

Здароўя прасілі ў яе і пагоды.

2-я:       На сцягу арнамент магічны, дзівосны.

У цэнтры ёсць ромб і вялікія “вёслы”-

На добры ўраджай пэўны знак варажбы,

А побач яшчэ - заклінанні-“хлябы”.

3-я:       У ім подых пачатку жытнёвага поля

“Хлябы”-гэта думкі аб шчасці і долі,

Каб цешыла вока ўрадлівая ніва,

Каб вёска жыла грамадою руплівай.

А мудрасць дзядоў пераймалі нашчадкі,

Калі будзе так, то ўсё ў парадку.

Беларус:

Такі пра арнамент аповед цікавы,

У ім талент народа і праца, і слава.

(Фінальная сцэна - выходзяць усе ўдзельнікі)

Беларусачка:

Наш герб і наш сцяг-гэта сімвал свабоды,

1-ы:

Высокай культуры і дружбы народаў.

Хлебароб:

У ім веліч яднання сялян і рабочых,

Канюшына:

Хто бачыць Радзіму квітнеючай хоча.

2-і:

Лунае наш сцяг над Домам урада,

Лён:

Над дахамі школы, дзіцячага сада,

Салдат:

У гонар герояў і алімпійцаў,

3-і:

А ў святы - ад вёскі і да сталіцы.

4-ы:

Высокія сімвалы - мірная праца

Усе:

І гонар - магу грамадзянінам звацца.

(Усе спяваюць гімн)

Настаўніца:    Шчаслівы той народ, які ганарыцца сваёй краінай, паважае законы, ушаноўвае дзяржаўныя сімвалы. У гэтым бачыцца наша духоўная культура, граматнасць, інтэлігентнасць.Мы жывём у Еўропе, у цывілізаванным свеце, а значыць, павінны заявіць аб сабе як культурная нацыя.

Беларусы здаўна былі міралюбівымі і добразычлівымі. Мы і сёння праводзім палітыку міру і добрасуседства. І ў гэтым вялікая заслуга нашага ўрада. А мы павінны быць удзячны за спакойнае жыццё ў родным краі і старацца, каб і далей Рэспубліка Беларусь квітнела.

(музыкально - литературный вечер

для учащихся 10-11классов)

Разработано творческой группой

учителей русского языка и литературы

и библиотекарей.

Цель: приобщить учащихся к чтению классической литературы, формировать духовный мир учащихся.

Оборудование:

  • выставка книг «Я помню чудное мгновенье»;
  • фонограмма.

Средняя общеобразовательная школа №7 г.Новогрудка

2008 год

Библиотекарь: Сегодня мы с вами поговорим о любви, об этом светлом и вдохновенном чувстве.

Сколько великих людей пытались дать определение: что же такое любовь? Но мы не будем философствовать. Вы имеете возможность постичь и ощутить на себе воздействие подлинной поэзии, посвященной этому прекрасному чувству. Поэты всех эпох воспевали рыцарское служение женщине. В женщинах они всегда видят нечто неземное, идеальное. Любовь понимается поэтами, как средство высшей красоты мира.

Самое высокое, самое поэтическое чувство любви - источник жизни, вдохновения, какое когда-либо создавал человеческий гений, нашло своё воплощение в стихах А.С.Пушкина. Давайте обратимся к одному из лучших стихотворений «Я помню чудное мгновенье».

Учащаяся читает стихотворение.

Библиотекарь: Вы знаете, что этот шедевр любовной лирики А.С.Пушкин посвятил А.П.Керн. А знаете ли вы, что на слова этого стихотворения М.И.Глинка написал романс. История его создания такова. Михаил Иванович Глинка часто навещал свою сестру Ступееву в Смольном монастыре. И вот в один из таких приездов композитор увидел у сестры молодую девушку... Это была А.П.Керн - Екатерина Ермолаевна. С этой встречи началось сильное увлечение Глинки Е.Керн, вызвавшее к жизни прекрасный романс « Я помню чудное мгновенье». Давайте его послушаем.

Исполняется романс.

Библиотекарь: Ещё свежи в памяти незабываемые страницы из романа А.С.Пушкина «Евгений Онегин». Судьба Татьяны и Онегина не оставляет равнодушными никого из читателей. История их любви поэтична, возвышенна, но и в то же время трагична.

Учащиеся показывают инсценировку «Письмо Татьяны.»

Библиотекарь: Любовь ко многим женщинам вдохновляла поэта. Одной из них была А.И.Осипова - соседка по имению. Ей он посвятил своё «Признание».

Ученик читает стихотворение.

Библиотекарь: Литературное наследие Ф.И. Тютчева не велико по объёму. Но его лучшие стихотворения и сейчас волнуют читателя глубиной и силой мысли. Будучи чиновником русской дипломатической мысли в Баварии, Ф.И.Тютчев отправляется в Мюнхен. Мюнхенский период его жизни - пора светских успехов и сердечных увлечений. Здесь он пережил пылкое увлечение Амалией Лерхенфельд, к которой и обращено его стихотворение  «Я встретил вас и всё былое...», ставшее популярным романсом.

Исполняется романс.

Библиотекарь: Не обошёл в своём творчестве тему любви и М.Ю.Лермонтов. Она занимает большое место в его ранней поэзии. Стихи Лермонтова - это лирические исповеди, моментальные отражения эмоций и настроений.

Ученица читает стихотворение « Она не гордой красотой...»

Библиотекарь: Читая любовные строки Лермонтова можно следить за развитием чувств поэта.

Ученица читает стихотворение « Как небеса твой взор блистает...»

Библиотекарь: Поэт оберегает и скрывает свои истинные чувства от невежественной толпы. И только наедине с самим собой рождаются вдохновенные строки...

Ученица читает стихотворение « Без вас хочу сказать я много...»

Библиотекарь: Светский человек, Алексей Николаевич Толстой, в молодости часто влюблялся, танцевал на балах, был известен своими шалостями и розыгрышами. На одном из балов он встретил свою любовь, которой и посвятил своё стихотворение «Средь шумного бала»

Ученик читает стихотворение.

Библиотекарь: Иногда сильные и истинные чувства пугают людей, которые способны предать их. Но как потом жестока бывает расплата. Такова история любви поэта А.А.Фета и Марии Лазич. Полюбив Марию, А.А.Фет, однако, решает расстаться с возлюбленной. Он испугался житейских трудностей. Мария - бесприданница и в браке Фет видит существенное препятствие в продвижении по службе. Живя для будущего, поэт приносит в жертву настоящее. Фет и не подозревает, что после смерти Марии произойдёт непредвиденное: он станет рваться из счастливого настоящего в прошлое. Так Фет создаёт цикл стихотворений, посвященных Марии. Определяющая тональность цикла - трагическая.

Ученик читает стихотворение «Не отходи от меня...»

Библиотекарь: 20-е годы нашего столетия. Тяжёлые годы. Многие поэты этого времени колеблются между старым и новым, нелегко находят верный путь. Но мотивы чистой и нежной любви, надежды на счастье находят своё выражение в их стихотворениях.

Одним из шедевров А.А.Блока является стихотворение «О доблестях, о подвигах, о славе...», покорившее глубиной и сдержанностью человеческого чувства, благородным отношением героя к женщине. Здесь обыкновенная земная любовь понимается как самая большая ценность, большая, чем доблести, подвиги и слава.

Ученица читает стихотворение «О доблестях, о подвиге, о славе».

Библиотекарь: Вся поэзия А.А.Блока - это страстное стремление воспеть гармонию, красоту человеческой души.

Ученица читает стихотворение «Незнакомка»

Библиотекарь: Творчество С.Есенина   - одна из ярких, глубоко волнующих страниц истории русской литературы. Отошла в прошлое эпоха Есенина, но по сей день нас волнует искренность и глубокий лиризм его поэзии.

Ученица читает стихотворение «Заметался пожар голубой».

Библиотекарь: Всепобеждающему чувству посвящено много прекрасных строк. Будучи на Кавказе, Есенин написал замечательный цикл лирических стихотворений «Персидские мотивы». Сколько кристальной чистоты в отношении поэта к «милой Шаганэ».

Ученица читает стихотворение «Шаганэ ты моя, Шаганэ»

Библиотекарь: Стихи Есенина завораживают нас своей необычной мелодичностью.

Ученица читает  стихотворение «Я спросил сегодня у менялы»

Библиотекарь: Марина Цветаева рано начала писать о любви. Писала много и пламенно. Лирическая стихия её поэзии, музыкальность не могли не привлечь к себе внимание композиторов. Давайте послушаем песню на стихи М.Цветаевой «Мне нравится, что вы больны не мной»

Исполняется песня.

Библиотекарь: Песни первой любви М.Цветаевой согреты грустью, но сколько очищающей нравственной любви, сколько в них обезоруживающей искренности.

Ученица читает  стихотворение «Ещё вчера в глаза глядел»

Библиотекарь: Анна Ахматова пишет о любви так, как до её ещё никто не писал. Поэт М.Дудин охарактеризовал лирику Ахматовой так: «Она жила для великой земной любви и пела об этом, и в этом был смысл её жизни, естественное состояние души».

Учащиеся читают стихотворения «Сегодня мне письма не принесли», «Ты письмо моё не комкай».

Библиотекарь: Проходят века, десятилетия, годы, рождаются новые поколения поэтов. И каждый из них вновь и вновь пишет о нежном и трепетном чувстве.

Ученик читает стихотворение Н.Асеева «Я не могу без тебя жить».

Библиотекарь: История русского романса прочно связана с русской поэзией. Поэзия и музыка вечно помогали друг другу. Сколько чудесных романсов и песен возникло при их слиянии. Послушаем романс на стихи Н.Заболоцкого «Признание».

Исполняется романс.

Библиотекарь: Многие думают, что любовь - это чувство только для молодых. Истинная любовь, пройдя все испытания, не умирает и сохраняет в зрелые годы всю свежесть первого чувства. Н.Заболоцкий.

Ученик читает стихотворение «Старость»

Библиотекарь: Однажды на вопрос журналиста «Что такое счастье?» Владимир Высоцкий ответил: «Счастье - это путешествие». Путешествие в душу другого человека - в мир писателя, поэта. Но не одному, а с человеком, которого ты любишь, мнением которого ты дорожишь! В.Высоцкий любил путешествовать в мир Ахматовой, Пастернака, Гумилёва, Ахмадулиной. Давайте и мы с вами совершим путешествие в лирику В.Высоцкого.

Ученик читает стихотворение «Баллада о любви»

Библиотекарь: Как часто мы привыкаем друг к другу и уже не думаем о чувствах, связывающих нас. И только разлука помогает нам увидеть, понять и сохранить свою любовь.

Ученица читает  стихотворение И.Уткина «Типичный случай»

Библиотекарь: В самом деле: а о чём же ещё как не о любви более всего думают, говорят, спорят и пишут? Это прекрасное трепетно-нежное чувство надо беречь в своём сердце.

Ученик читает стихотворение А.С. Кочетова «С любимыми не расставайтесь».

Рефлексивный момент.

 

Официальные интернет ресурсы

 
 

МО