Навагрудскае педагагічнае вучылішча.
У 2005 годзе працуючы на пасадзе дырэктара Навагрудскай школы-інтэрната, па вуліцы Чырвонаармейская д.1., мне давялося даваць адказ на незвычайную просьбу. - Дазволіць сабрацца на вечар сустрэчы выпускнікам Навагрудскага педвучылішча 1955года. (Справа ў тым, што да 1958 года ў будынку школы-інтэрната размяшчалася Навагрудскае педвучылішча) Было лета, дзеці на канікулах. Прычын адмовіць не было, і дазвол быў атрыманы. Прайшло 50 гадоў з часу выпуску і мне стала цікава: а ці з збяруцца гэтыя выпускнікі?
Прыйшоўшы на сустрэчу дзеля інтарэсу на некалькі хвілін, я застаўся на ёй да заканчэння. З усіх канцоў некалі неабдымнага Савецкага Саюза, сабралася больш 40 выпускнікоў. Такога цікавага і дынамічнага дзейства ні да таго ні пасля таго мне назіраць не даводзілася. Вось адтуль, з таго вечара сустрэчы, пачынаецца цікавасць да гісторыі Навагрудскага педвучылішча.
За паслеваены час, 1944-1958 гады, вучылішча скочылі 1719 маладых людзей, сярод якіх двое стануць акадэмікамі - Анатоль Клышка, аўтар беларускага буквара, на якім вырасла некалькі пакаленняў дзяцей і сусветна вядомы гісторык - Міхаіл Паўлавіч Касцюк.
Вось так выглядае выпуск Навагрудскага педвучылішча па гадах:
№ |
Год выпуска |
Кольк.выпускнікоў |
У тым ліку завочн. |
1. |
1945 |
58 |
|
2. |
1946 |
95 |
|
3. |
1947 |
143 |
|
4. |
1948 |
87 |
|
5. |
1949 |
128 |
|
6. |
1950 |
32 |
|
7. |
1951 |
115* |
|
8. |
1952 |
153 |
|
9. |
1953 |
155 |
58 |
10. |
1954 |
104 |
61 |
11. |
1955 |
196 |
120 |
12. |
1956 |
87 |
|
12. |
1957 |
295 |
76 |
13. |
1958 |
70 |
|
Усяго: |
1719 |
*па ўскосных падліках.
Крыніцы.
1.Кніга выдачы дыпломаў Навагрудскага педвучылішча за 1952-1958гг./Філіял архіва Гродзенскай вобласці ў г. Навагрудку.Ф.№109, Оп 1-л.Ед .хр.69./
2.Кніга выдачы атэстатаў аб заканчэнні Навагрудскага педвучылішча за 1947-1950гг./Там жа.Ф.108.Оп.1-л.Ед.хр.20./
А хто вучыў? Хто даваў веды будучым настаўнікам? Паспрабуем знайсці адказы на гэтыя пытанні з дапамогай тарыфікацыйнага спіску выкладчыкаў педвучылішча за 1945-1946 навучальны год.
№ |
Прозвішча імя выкладчыка |
пасада |
адукацыя |
Прадм. Выкл. |
Кольк. Гадз.у тыдз. |
Зарабатн. Аплата. |
1. |
Савыдзенка Іван Пракопавіч |
Дырэкт. Выкл. |
Сярэднеазіяцкі дзярж. Універ.у г.Ташкенце,літ.лінг.аддзял. 1932г. |
Рус. мова |
12 |
533,33 Руб. |
2. |
Слуцкер Маісей Ізраільев. |
Выкл. |
Гомельскі педінст. 1939г. |
Матэм. |
18 |
800 Руб. |
3. |
Кашчэеў Адам Мікітавіч |
завуч |
Смаленскі педінст. 1938г. |
Анат. Чалавека. |
18 |
800 Руб. |
4. |
Агароднікаў Іван Андрэевіч |
Вык. |
Віцебскі педінст. Фізіка-мат.фак. 1933г. |
Мат. фізіка |
33 |
1328,91 руб. |
5. |
Кукаловіч Таццяна Іванаўна |
Завуч Па з/а |
БГУ- геаграф. Фак.1929г. |
Геаграф. |
24 |
1066,67 руб. |
6. |
Жук Мікалай Міхайлавіч |
Вык. Інст з/а |
Мінскі педінст. Літ.лінгвіст.фак. 1935г. |
Бел.мова. |
26 |
1270,06 руб. |
7. |
Кабранава Марыя Фёдараўна |
Вык. |
2 курсы Смаленскага Педінст. |
Гістор. |
21 |
787,5 Руб. |
8. |
Дыдышка Леанід Мікалаевіч |
Вык. |
1.настаўніцкая Семінарыя ў Слоніме 1923г. 2.2 курсы Варшаўскай кансерваторыі |
Спевы і музыка |
33 |
1437,67 Руб. |
9. |
Бейлінгсон Ніна Сямёнаўна |
Вык. |
Мінскі педуні Вер. 1935 г. |
Бел. мова |
30 |
1393,9 Руб. |
10 |
Кісель Яўгенія Маркаўна |
Вык. |
Гомельскі Педінст 1939г. |
Фізіка Геметр. |
22 |
825руб. |
11. |
Трус Лідзія Міхайлаўна |
Выкл. |
Мінскі Педінстытут 1936г. |
Бел. мова |
24 |
1066,6 Руб. |
12. |
Сасноўская Эмілія Фадзееўна |
Выкл. |
Музычная школа Ў Пецербургу |
музыка |
30 |
1125 Руб. |
13. |
Грушэўская Еўдакія Мікалаеўна |
Вык. |
Мінскі Педінстытут 1940г. |
Геаграф. |
26 |
1047,22 руб. |
14. |
Кедроўскі Міхаіл Яфімавіч |
Выкл. |
Валагодскі Педінстытут 1940г. |
Руск. мова |
28 |
1159,68 руб. |
15. |
Гарляўскас Леанід Марцінавіч |
Выкл. |
Пецярбургская Кансерваторыя Па класу раяля 1916г. |
музыка |
40 |
1388,86 руб. |
17. |
Мядзьведзь Іван Іванавіч |
Выкл. |
Баранавіцкі Настаўніцкі Інст. |
Гіст. |
18 |
725 руб. |
18. |
Падзялец Алена Міхайлаўна |
Выкл. |
Мінскі Педінстытут 1940г. |
Бел. мова |
28 |
972,16 Руб. |
19. |
Папко Яўгенія Пятроўна |
Выкл. |
Мінскі Педінстытут 1940г. |
* |
29 |
1011,08руб. |
20. |
Піцекін Мікалай Іванавіч |
Нам. Дырэкт.па Ваен. Навуч. |
1.Тульскае Аружэйнае Артылерыйскае Вучылішча. 2.3 курсы Маскоўскага Машынабуд.інст. |
Ваен. Падр. |
33 |
1237,50руб. |
21 |
вакансія |
Вык. |
праца |
16 |
*не указана.
Крыніцы.
1.Списки преподавателей Новогрудского педучилища на 1945-1946 учебный год./Там жа.Ф.109.Оп.1-8.Ед.хр.№5/