2018-2019 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД

Упершыню за амаль тры дзесяцігоддзі ў Навагрудку была адкрыта новая навучальная ўстанова - ДУА “Дзіцячы сад-яслі №12 горада Навагрудка” на 190 месц. І не бяда, што гэтаму папярэднічала закрыццё дзіцячага сада №1, які размяшчаўся ў будынках 1939-1969 гадоў. Колькасць устаноў адукацыі ў раёне засталася нязменнай - 32. З іх устаноў агульнай сярэдняй адукацыі - 16, дашкольнай адукацыі -11, спецыяльнай адукацыі - 2, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі -1, сацыяльна-педагагічных - 1, выхаваўча-аздараўленчых -1.

Ва ўстановах агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі навучалася 4381 дзіця і падлетак у 309 класах-камплектах. У першых класах навучаліся 500 вучняў, у выпускных 9-х - 402 вучні і 11-х класах - 203 вучні.

На працягу 2016-2019 гадоў у раёне захоўваўся стабільна высокі працэнт ахопу вучняў факультатыўнымі заняткамі. Калі ў 2016-2017 навучальным годзе гэты паказчык складаў 95,7%, то ў 2018-2019 -96,3%.

На трэцяй ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў раёне працавала 20 класаў з ахопам 250 вучняў, на другой ступені -7 класаў з ахопам 127 вучняў, вывучэнне асобных прадметаў вялося на павышаным узроўні. Прыярытэтнымі прадметамі заставаліся матэматыка і замежныя мовы. На базе Гімназіі №1 г. Навагрудка, СШ №4, СШ №5 функцыянавала 4 педагагічныя групы (27 вучняў). Для 5 вучняў у Гарадзечанскім дзіцячым садзе-сярэдняй школе было арганізавана навучанне па аграрнаму накірунку.

Для 73 вучняў 10 класаў з 12 устаноў адукацыі, якія вывучалі прадметы на базавым узроўні, было арганізавана вывучэнне прадмета “Працоўнае навучанне”, у межах якога было забяспечана асваенне 5 прафесій: “Афіцыянт” - 37 вучняў, “Штукатур” - 14 вучняў, “Аператар ЭВМ” - 11 вучняў на базе ДУА “Навагрудскі дзяржаўны сельскагаспадарчы ліцэй” і ДУА“ Навагрудскі дзяржаўны аграрны каледж”. У раёне на працягу 2018-2019 навучальнага года працавала сем спартыўных класаў (СШ №7 горада Навагрудка - 4 класы, СШ №5 горада Навагрудка - 3 класы),7 кадэтскіх класаў (СШ №7 г. Навагрудка) і два класы прававой накіраванасці (СШ №3 г. Навагрудка).

449 вучняў (13,59%) скончылі навучальны год на “9-10”. Больш за ўсё выдатнікаў было ў гімназіі №1 г.Навагрудка - 21,61%, СШ №4 - 16,84%, СШ №3 - 14,8%, СШ №7 - 14,2%. Атэстаты асобага ўзору з узнагароджаннем залатым ці сярэбраным медалём атрымалі 40 выпускнікоў (19,05% па вобласці 10,7%). Вышэй раённага гэты паказчык быў у гімназіі №1 г. Навагрудка - 40,6%, СШ №5 г. Навагрудка - 31,6%, СШ №4 г. Навагрудка - 26,1%.

Выпускнікам 9 класаў было выдадзена 37 пасведчанняў аб базавай адукацыі з адзнакай, што складала 9,1 працэнта. Вышэй раённага гэты паказчык быў у вучняў Пятрэвіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы -18,2%, Валеўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы -14,3%, гімназіі №1 г. Навагрудка -12,6%.

Па выніках цэнтралізаванага тэсціравання 90 балаў і вышэй набралі 20 вучняў, вучань СШ №4 г. Навагрудка Буйвал Уладзіслаў набраў 100 балаў. Паказчык паступлення выпускнікоў у ВНУ склаў - 71,4%. Вышэй раённага гэты паказчык у выпускнікоў СШ №4 г. Навагрудка - 86,2%, Гімназіі №1 г. Навагрудка - 84,4%, СШ №5 г. Навагрудка - 81,3%.

Ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі на працягу навучальнага года было забяспечана ўкараненне сервіса “Электронны журнал/электронны дзённік”. Была арганізавана работа па ўнясенню дадзеных аб дзецях дашкольнага і школьнага ўзросту ў інфармацыйную сістэму “Рэгістр навучэнцаў”. Усе ўстановы адукацыі былі падключаны да высокахуткаснага інтэрнэту. Сярэдняя загрузка камп’ютарных класаў на працягу навучальнага года складала 56,5гадзіны. У летні перыяд 2019 года былі набыты два камп’ютарныя класы для СШ №3 г. Навагрудка і Валеўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы.

У абласной спартакіядзе школьнікаў каманда Навагрудскага раёна заняла 1 месца.

Лідзіруючыя пазіцыі ў рэгіянальнай сістэме адукацыі па выніках навучальнага года занялі: СШ №7 горада Навагрудка, Гімназія №1 горада Навагрудка, СШ №5 горада Навагрудка, яслі-сад №6 горада Навагрудка, Любчанскі ДЦРР, яслі-сад №10 горада Навагрудка.

У раённым банку дадзеных на пачатак навучальнага года знаходзіліся 890 дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, у тым ліку - 49 дзяцей-інвалідаў. Ахоп гэтай катэгорыі дзяцей адукацыйнымі паслугамі ў 2018-2019 навучальным годзе складаў100%.

Змест ідэалагічнай і выхаваўчай работы ва ўстановах адукацыі раёна вызначаўся такімі важнымі палітычнымі і культурнымі падзеямі, як аб’яўленне ў РБ 2018 года - Годам малой радзімы, святкаванне 75 годдзя вызвалення РБ, святкаванне 75 годдзя Гродзенскай вобласці і 975 годдзя горада Навагрудка. Ва ўстановах працавала “Школа актыўнага грамадяніна ШАГ”. Актыўна працаваў Моладзевы парламент у складзе 33 дэпутатаў. У школах раёна функцыянаваў 21 музей, два з якіх мелі статус “народны”, працавалі 2 музейныя пакоі. За 2018-2019 навучальны год былі ахоплены 13282 вучні.

Стабільным на працягу папярэдніх трох гадоў заставаўся ахоп у школах раёна моладзевымі і дзіцячымі грамадскімі арганізацыямі. У склад раённай арганізацыі “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя” ўваходзілі 2969 вучняў, што складала 97%, членаў вучнёўскай раённай арганізацыі “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” налічвалася 846 чалавек ці 87% ад агульнай колькасці старшакласнікаў. Была арганізавана дзейнасць 18 цімураўскіх атрадаў (396 вучняў) і 61 валанцёрскага атрада (767 вучняў).

Асноўным накірункам сумеснай дзейнасці ўстаноў адукацыі з Праваслаўнай царквой з’яўлялася выкладанне факультатыўных курсаў “Асновы праваслаўнай маральнасці” (194 вучні ці 8,4% вучняў 5-10 класаў) і “Асновы праваслаўнай культуры” (284 вучні ці 15,3% вучняў 1-4 класаў).

У летні перыяд 2019 года прайшлі аздараўленне 2722 дзіцяці, з іх у лагерах з кругласутачным знаходжаннем - 1484 дзіцяці. Была арганізавана работа 6 лагераў працы і адпачынку, у якіх было задзейнічана 108 падлеткаў, 10 вытворчых брыгад. Сярэдні заробак для падлеткаў за дзесяць дзён працы склаў 150 рублёў.

У праведзенай на працягу 2018-2019 навучальнага года круглагоднай раённай спартакіядзе школьнікаў па 14 відах спорту, у якой прынялі ўдел 2000 вучняў, паспяхова выступілі юныя спартсмены: Гімназіі №1 горада Навагрудка, СШ №1 горада Навагрудка,СШ №7 горада Навагрудка (першая група). У другой групе школ пераможцамі былі: Любчанская СШ, Пятрэвіцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа, Нягневіцкая школа.

У раёне было пяць прыёмных сямей, 40 апякунскіх і дзіцячы дом сямейнага тыпу. 48 дзяцей-сірот і дзяцей, што засталіся без апекі бацькоў, выхоўваліся ў 40 апякунскіх сем’ях, 16 - у 5 прыёмных, 7 - у дзіцячым доме.

Адукацыйны і выхаваўчы працэс забяспечвалі 977 педагагічных работнікаў. З іх ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі працавалі 625 педагогаў, дашкольнай адукацыі - 274 педагогі, дадатковай адукацыі і спецыяльнай -78 педагогаў. З 203 выпускнікоў 2019 года, што паступілі ў ВНУ, 33 абралі педагагічныя спецыяльнасці.

У летні перыяд на падрыхтоўку да новага навучальнага года было асвоена 350,5 тыс. рублёў, з іх бюджэтных асігнаванняў - 250,5 тыс.руб., пазабюджэтных - 23,7 тыс.руб., спонсарскіх -76,3 тыс. рублёў.